Беларуская Служба

У Вашынгтоне пачынаецца саміт НАТА

09.07.2024 08:00
Сустрэча лідараў 32 краін пачнецца са святкавання 75-годдзя НАТА.
НАТАBy DOD photo by U.S. Air Force Master Sgt. Jerry Morrison - http://www.defense.gov/PhotoEssays/PhotoEssaySS.aspx?ID=1904 http://www.defense.gov/dodcmsshare/photoessay/2010-10/hires_101014-F-6655M-005a.jpg, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11785168

Увечары па польскім часе ў Вашынгтоне пачынаецца саміт Паўночнаатлантычнага альянсу, які працягнецца да чацвярга. Сустрэча павінна стаць дэманстрацыяй сілы і адзінства альянсу, асабліва ў той час, калі Расія працягвае вайну супраць Украіны.

Падчас саміту хаўруснікі ў чарговы раз падкрэсляць значэнне і актуальнасць артыкула 5 аб калектыўнай абароне. Яны таксама запэўняць Кіеў у далейшай ваеннай падтрымцы, паведаміў Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг:

- Я чакаю, што хаўруснікі пацвердзяць сваю рашучасць падтрымаць Украіну шляхам стварэння сіл, здольных перамагчы расійскую агрэсію сёння і стрымаць яе ў будучыні. З моманту поўнамаштабнай расійскай атакі хаўруснікі па НАТА штогод прадастаўлялі ва Украіну каля 40 мільярдаў еўра ваеннай дапамогі. Было вызначана, што гэта мінімальная падтрымка. І я чакаю, што краіны-члены прымуць рашэнне на саміце захаваць гэты ўзровень падтрымкі ў наступным годзе.

Сустрэча лідараў 32 краін пачнецца са святкавання 75-годдзя НАТА.

Лідары Паўночнаатлантычнага альянсу таксама будуць гаварыць на саміце аб нарошчванні вытворчасці ўзбраенняў і пашырэнні прамысловага патэнцыялу альянсу.

IAR/аз

У НАТА анансавалі новую дапамогу Украіне

08.07.2024 08:55
«Галоўная задача Альянсу – забеспячэнне перамогі Украіны. Гэта перадумова для будучага членства краіны ў НАТА».

Працэс уступлення Украіны ў НАТА з'яўляецца незваротным – Анджэй Дуда

08.07.2024 16:47
З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА.