Беларуская Служба

Супрацьракетная база і цэнтр падрыхтоўкі НАТА-Украіна – гэта асноўныя рашэнні вашынгтонскага саміту адносна Польшчы

11.07.2024 08:01
Цэнтр аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі НАТА-Украіна ў Быдгашчы будзе адказваць за збор вопыту з поля бою і падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў.
Генеральны сакратар НАТА Енс СтолтэнбергPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Супрацьракетная база ў Рэдзікове (Redzikowo) ў Паморскім ваяводстве будзе ўключана ў структуры НАТА. Акрамя таго, у рамках альянсу ў Быдгашчы ў Куяўска-Паморскім ваяводстве будзе дзейнічаць Цэнтр аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі НАТА-Украіна. Гэткія рашэнні адносна Польшчы былі прынятыя на вашынгтонскім саміце лідараў Паўночнаатлантычнага пакту, паведаміў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг:

- Хаўруснікі пагадзіліся ўзмацніць нашу супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону, у тым ліку новай сістэмай супрацьракетнай абароны Aegis Ashore у Польшчы.

Нагадваем, цэнтр НАТА ў Быдгашчы будзе адказваць, у тым ліку, за збор вопыту з поля бою і падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў.

У сваю чаргу ў нямецкім Вісбадэне будзе створанае камандаванне НАТА, якое будзе займацца навучаннем і аснашчэннем украінскіх вайскоўцаў.

На саміце ў Вашынгтоне альянс таксама вырашыў узяць на сябе ад ЗША каардынацыю ўзбраення Украіны. Кіеў таксама атрымаў дэкларацыю аб ваеннай падтрымцы ў доўгатэрміновай перспектыве на суму не менш за 40 мільярдаў еўра ў наступным годзе.

IAR/аз

Працэс уступлення Украіны ў НАТА з'яўляецца незваротным – Анджэй Дуда

08.07.2024 16:47
З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА.

НАТА трэба дадаткова мінімум 100 тыс. салдат, каб рэалізаваць свае новыя планы абароны ад патэнцыйнага расійскага нападу

09.07.2024 16:34
Супрацьпаветраная абарона – чарговы сур'ёзны недахоп, на які звяртаюць ваенныя стратэгі Паўночнаатлантычнага пакту.