Беларуская Служба

Зяленскі анансаваў тры новыя пагадненні аб бяспецы

14.07.2024 13:37
На днях пагадненне аб бяспецы Украіна падпісала з Польшчай.
    . , 11  2024
Уладзімір Зяленскі на саміце НАТА. Вашынгтон, 11 ліпеня 2024 годаPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Украіна плануе падпісаць новыя пагадненні аб гарантыях бяспекі з трыма краінамі. Над дзвюма з іх ужо ідзе праца, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Ён нагадаў, што Украіна за апошнія дні падпісала пагадненні па гарантыях бяспекі з Польшчай, Люксембургам і Румыніяй.

Паводле Зяленскага, цяпер Украіна працуе над новымі дакументамі з Чэхіяй і Славеніяй, а неўзабаве пачнецца праца над дагаворам з Ірландыяй.

вс