Супрацьдзеянне дэзінфармацыі і кібербяспека былі галоўнымі тэмамі перамоваў віцэ-прэм'ера і міністра лічбавых тэхналогій Кшыштафа Гаўкоўскага (Krzysztof Gawkowski)з уладамі Літвы.
Польскі палітык размаўляў у Вільні з кіраўніком Мінтранса Марыюсам Скуодзісам, канцлерам ураду Гедрэ Бальчытытэ і міністрам абароны Лаўрынасам Касцюнасам.
Гаўкоўскі паведаміў, што Польшча гатова падпісаць узаемнае пагадненне паміж Дэпартаментам па супрацьдзеянні дэзінфармацыі Дзяржаўнага даследчага інстытута NASK з літоўскімі ўстановамі.
«Іншая важная рэч — нашыя сферы супрацоўніцтва ў развіцці сетак доступу ў інтэрнэт у вузлах, якія злучаюць Варшаву і Вільню», — сказаў міністр. У першую чаргу гаворка ідзе пра доступ да сеткі 5G, у тым ліку па міжнародных транспартных калідорах, такіх як хуткасная магістраль Via Baltica і чыгуначная сетка Rail Baltica.
Міністр паведаміў, што ўзаемнае супрацоўніцтва ў галіне кібербяспекі таксама будзе ўзмацняцца, паколькі колькасць кібератак з боку Расіі працягвае расці. Цяпер іх каля тысячы ў дзень. Сярод краін Еўрасаюза найбольш пацярпелая ад іх Польшча.
"Яны адбываюцца ў сферах энергетыкі, водазабеспячэння і каналізацыі, адміністравання, чыгуначнага транспарту, лагістыкі і дзяржаўнага кіравання. Атакі маюць адну мэту: аслабіць у грамадзян адчуванне таго, што дзяржава функцыянуе эфектыўна", - растлумачыў міністр.
Кшыштаф Гаўкоўскі падкрэсліў, што Польшча і Літва павінны адказаць у гэтым выпадку «кібернетычным шчытом».
яс/Каміль Залеўскі