Беларуская Служба

Генштаб Украіны: Расійскія войскі атакуюць Пакроўск, за апошнія суткі – 52 атакі

29.07.2024 15:16
Расійскія войскі інтэнсіўна атакуюць горад Пакроўск у Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны.
 2
Прыблизна 2 тысячы чалавек прайшлі па цэнтры Кіева ў рамках дэманстрацыі «Рускі палон забівае»PAP/Vladyslav Musiienko

За апошнія суткі там адбылося 52 абстрэлы, паведаміў у панядзелак Генштаб Узброеных сіл Украіны.

«На Пакроўскім напрамку нашы абаронцы разбілі 52 штурмавыя аперацыі (...)», – паведамляецца ў штодзённай зводцы абстаноўкі на фронце. Усяго там акупанты напалі на 12 гарадоў.

«Пры падтрымцы авіяцыі расіяне спрабавалі выцесніць нашы падраздзяленні з пазіцый. Найбольшая канцэнтрацыя варожых удараў адбылася ў раёне населеных пунктаў Жэланнэ і Новааляксандраўка», – паведамляе Генштаб у Фэйсбуку. 

СМІ нагадваюць, што Пакроўск, у якім да расійскага ўварвання пражывала больш за 60 тысяч чалавек, з'яўляецца важным транспартным вузлом. Горад размешчаны на трасе, якая зʼяўляецца шляхам забеспячэння іншых гарадоў, якія кантралююцца ўкраінскімі войскамі, у тым ліку, важныя ў аператыўным плане Часаў Яр і Канстанцінаўка.

ав