«Валынь. Будаўніцтва ўмацаванняў і нарада па бяспецы нашых паўночных рэгіёнаў. Мы ўдзяляем асаблівую ўвагу ахове нашай дзяржаўнай мяжы ў рэгіёнах, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. Мы працягваем умацоўваць украінскую мяжу», – напісаў ён у Telegram.
Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ля паўночных межаў яго краіны былі пабудаваныя супрацьтанкавыя равы, загараджальныя загароды і пункты супраціву са стралковымі пазіцыямі. Там, дзе магла праехаць бронетэхніка, пабудавалі жалезабетонныя канструкцыі і ахоўныя збудаванні для салдат.
«З нашага боку (мяжы) моцная абарона як па асабовым складзе, так і па абарончых рубяжах. Мы таксама павялічылі колькасць вайскоўцаў-памежнікаў ва ўсіх рэгіёнах, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. І мы там яшчэ ўмацоўваем абарону», – падкрэсліў Зяленскі.
Днём раней, у панядзелак, прэзідэнт Украіны быў у Харкаўскай вобласці на паўночным усходзе краіны. Ён наведаў таксама Ваўчанск, які знаходзіцца прыкладна ў 7 кіламетрах ад мяжы з Расіяй.
PAP/вх