Людзі патрацілі апошнія зберажэнні, а знайсці працу становіцца ўсё цяжэй.
Браты Альбяртыны гадамі пяклі хлеб для малазабяспечаных Запарожжа. Зараз вайна пагоршыла крызіс, і манахі ўжо не ў стане самастойна задавальняць самыя неадкладныя патрэбы, таму біскуп Ян Сабіла просіць аб падтрымцы.
Фінансавыя рэсурсы братоў заканчваюцца. Мукі ў іх усё менш.
Чатыры разы на тыдзень браты Альбяртыны выпякаюць больш за паўтары тысячы боханаў хлеба для тых, хто мае патрэбу. Патрэбна на гэта звыш 350 кілаграмаў мукі.
«Гледзячы на гэты вялізны натоўп галодных людзей у Запарожжы, якія стаяць у чарзе з пяці гадзін раніцы, я бачу, як Бог Айцец хоча накарміць іх хлебам. Таму я прашу падтрымкі для братоў Альбяртынаў, бо дзякуючы гэтым хлебам і кансервам людзі жывуць», — заклікаў святар.
Біскуп Сабіла дзякуе ўсім, хто падтрымліваў, падтрымлівае і будзе падтрымліваць людзей у патрэбе ў Запарожжы.
Штотыдзень патрабуецца не менш за 6 тысяч кансерваў, кожны месяц - 24 тысячы. Браты Альбяртыны ўжо цяпер пачынаюць назапашваць кансервы на зіму.
Браты таксама стараюцца мець дзецям заўсёды што-небудзь салодкае.
Акрамя дапамогі ў харчаванні, епархія дапамагае людзям і ў набыцці лекаў.
Сродкі на кансервы для Кухні братоў Альбяртынаў у Запарожжы можна пералічыць на нумар рахунку Кангрэгацыі братоў Альбяртынаў у Кракаве.
яс/IAR