Жыхары чатырох населеных пунктаў ў Ліпецкай вобласці ў Расіі былі эвакуяваныя пасля масіраванай начной атакі ўкраінскіх беспілотнікаў, паведаміла агенцтва AFP, са спасылкай на мясцовыя ўлады. Мэтай атакі быў ваенны аэрапорт. Губернатар вобласці Ігар Артамонаў увёў надзвычайнае становішча.
Каля 4 гадзін раніцы МНС Расіі паведаміла, што ў Ліпецку гарыць ваенны аэрапорт.
Улады вырашылі эвакуіраваць жыхароў чатырох бліжэйшых да аэрапорта населеных пунктаў.
Горад Ліпецк знаходзіцца прыкладна ў 300 кіламетрах ад мяжы з Украінай.
Украінскія беспілотнікі таксама атакавалі іншыя рэгіёны Расіі пад Севастопалем і ў Белгарадскай вобласці.
Паводле звестак Мінабароны Расіі, у ноч з чацвярга на пятніцу над Расіяй было збіта 75 украінскіх беспілотнікаў, у асноўным над Ліпецкай і Белгарадскай абласцямі.
яс/PAP