Беларуская Служба

У Курскай вобласці ўведзена надзвычайнае становішча федэральнага ўзроўню

09.08.2024 16:15
Да гэтага часу адтуль дэпартавалі не менш за тры тысячы мірных жыхароў.
( )     ,                  ( )          - 9  2024 .
(злева направа) Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў, міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў і сакратар Савета бяспекі Сяргей Шайгу на сустрэчы пад старшынствам Уладзіміра Пуціна (без фота) з членамі Савета бяспекі Расіі ў дзяржаўнай рэзідэнцыі ў Нова-Агарова 9 жніўня 2024 г. EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA.

МНС Расіі абвясціла аб увядзенні надзвычайнага становішча ў Курскай вобласці ў сувязі з сітуацыяй у рэгіёне.

Чацвёрты дзень у вобласці працягваецца наступ украінскіх сіл.

У сённяшняй заяве МНС Расіі гаворыцца, што такое рашэнне прыняла ўрадавая камісія на пазачарговым пасяджэнні.

Камісія, паведамілі ў міністэрстве, абмеркавала ў пятніцу сітуацыю ў Курскай вобласці ў сувязі з атакай украінскіх сіл, увёўшы «федэральны ўзровень рэагавання».

Выконваючы абавязкі губернатара вобласці Аляксей Смірноў заявіў, што аператыўная абстаноўка ў рэгіёне складаная і ўлады прымуць дадатковыя меры па эвакуацыі людзей з уражлівых раёнаў. Да гэтага часу адтуль дэпартавалі не менш за тры тысячы мірных жыхароў.

Федэральнае надзвычайнае становішча абвяшчаецца, калі колькасць пацярпелых перавышае 500 чалавек або калі шкода ацэньваецца больш чым на 500 мільёнаў рублёў, піша «Коммерсант». Гэта дае магчымасць задзейнічаць сілы і сродкі з усёй Расіі і атрымліваць фінансаванне з федэральнага бюджэту.

яс/PAP