Беларуская Служба

У Курскай вобласці ўкраінцы збілі яшчэ адзін расійскі верталёт Ка-52

10.08.2024 13:02
Раней паведамлялася, што ў Курскай вобласці ў аўторак украінцамі быў збіты такі ж расійскі верталёт.
   -52
Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 «Алігатар»Крыніца: pl.wikipedia.org/wiki/Alex Beltyukov/CC BY-SA 3.0

У суботу, 10 жніўня, у Курскай вобласці Расіі быў знішчаны яшчэ адзін ударны верталёт Ка-52 «Алігатар». Ён быў ліквідаваны ўкраінцамі ва ўпор з пераноснага зенітна-ракетнага комплексу. 

Аб страце верталёта паведамляюць у расійскіх пабліках. Па звестках расійскіх ваенкараў, экіпаж верталёта загінуў. Таксама паведамляецца, што Ка-52 збіла дыверсійна-разведвальная група. 

Ка-52 з'яўляецца асноўным расійскім ударным верталётам з шырокім спектрам узбраення, кошт якога складае каля 16 млн. долараў.

Раней паведамлялася, што ў Курскай вобласці ў аўторак украінцамі быў збіты такі ж расійскі верталёт.

вс