Беларуская Служба

Злучаныя Штаты адпраўляюць атамную падводную лодку USS Georgia на Блізкі Усход

12.08.2024 11:23
Ізраіль рыхтуецца да магчымых нападаў з боку Ірана і яго саюзнікаў пасля забойства высокапастаўленых членаў ХАМАС і Хізбалы.
             ,
Іранец падчас цырымоніі памяці памерлага лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіе ў мячэці Масала ў Тэгеране, ІранPAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Пра гэта паведаміў міністр абароны ЗША Лойд Осцін пасля размовы са сваім ізраільскім калегам Ёавам Галантам. USS Georgia, які ўжо знаходзіцца ў Міжземным моры, узброены крылатымі ракетамі. Осцін таксама загадаў паскорыць рух на Блізкі Усход групе караблёў, уключаючы авіяносец «Аўраам Лінкальн».

«Міністр Осцін паўтарыў прыхільнасць Злучаных Штатаў зрабіць усе магчымыя крокі для абароны Ізраілю і падкрэсліў умацаванне пазіцыі і магчымасцяў узброеных сіл ЗША на Блізкім Усходзе ў святле эскалацыі напружанасці ў рэгіёне», — гаворыцца ў заяве Пентагона.

Ізраіль рыхтуецца да магчымых нападаў з боку Ірана і яго саюзнікаў пасля забойства высокапастаўленых членаў ХАМАС і Хізбалы.

У сваю чаргу СМІ пішуць, што Іран гатовы напасці на Ізраіль, і што павінна адбыцца ў бліжэйшыя дні. Пра такія высновы ізраільскай выведкі піша Axios са спасылкай на дзве блізкія да справы крыніцы.

ав