Беларуская Служба

Камандуючы ВПС Украіны паведаміў пра збіццё 30 з 38 расійскіх беспілотнікаў

13.08.2024 10:19
Беспілотнікі «Шахед» былі збітыя ў Мікалаеўскай, Вінніцкай, Сумскай, Кіраваградскай, Херсонскай, Чарнігаўскай, Днепрапятроўскай і Чаркаскай абласцях.
Знішчэнні пасля ракетнага ўдару па прыватным будынку ў вёсцы пад Броварамі Кіеўскай вобласці УкраіныEPA/SERGEY DOLZHENKO 59898 Dostawca: PAP/EPA.

Украінскія вайскоўцы ў ноч з панядзелка на аўторак збілі 30 з 38 беспілотнікаў «Шахед-131/136», якія расійскія войскі выкарыстоўвалі для атакі на Украіну, паведаміў у аўторак камандуючы ВПС генерал Мікалай Алешчук. Расіяне атакавалі крытычную інфраструктуру ў горадзе Сумы.

«Праціўнік нанёс удар двума балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» (КН-23) з Варонежскай вобласці і 38 беспілотнымі ўдарнымі дронамі «Шахед» з Прыморска-Ахтарскага раёна і Курскай вобласці Расіі», — паведаміў Алешчук у Telegram.

«(...) мабільнымі стралковымі групамі УС Украіны, авіяцыі, зенітных ракетных падраздзяленняў і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы ВПС збітыя 30 беспілотнікаў праціўніка», — напісаў ён.

Камандзір дадаў, што беспілотнікі «Шахед» былі збітыя ў Мікалаеўскай, Вінніцкай, Сумскай, Кіраваградскай, Херсонскай, Чарнігаўскай, Днепрапятроўскай і Чаркаскай абласцях. Ён не паведаміў, ці былі збітыя «Іскандэр-М».

Вайсковая адміністрацыя Сумскай вобласці на паўночным усходзе Украіны заявіла, што расіяне атакавалі крытычную інфраструктуру ў сталіцы рэгіёну Сумах. «Сёння, 13 жніўня, праціўнік нанёс ракетны і авіяцыйны ўдар па аб'ектах інфраструктуры горада Сумы. На месцы працуюць усе неабходныя службы. Вядуцца аварыйна-рамонтныя работы», - гаворыцца ў паведамленні.

Улады заявілі, што наступствы нападу расследуюцца.

ПР/юл