«Гэта трэцяя балістычная атака на сталіцу ў гэтым месяцы з відавочным перапынкам у шэсць дзён паміж атакамі. Расіяне зноў, трэці раз запар, хутчэй за ўсё, выкарысталі паўночнакарэйскія балістычныя ракеты КН-23», — заявілі ўлады.
«Сілы супрацьпаветранай абароны зноў не дазволілі праціўніку дасягнуць мэты і паразіць Кіеў. Паводле папярэдніх звестак, балістычныя ракеты былі збітыя ў раёне сталіцы», — гаворыцца ў камунікаце.
Таксама падчас абстрэлу ўкраінскай сталіцы балістычнымі ракетамі было запушчана некалькі расійскіх ударных беспілотнікаў. Усе дроны былі знішчаны далёка за горадам.
На дадзены момант інфармацыі аб разбурэннях і ахвярах у выніку расійскай атакі няма, адзначылі кіеўскія ўлады.
PAP/юл