Беларуская Служба

У Латвіі на мяжы з Расіяй вядзецца будаўніцтва Балтыйскай лініі абароны

21.08.2024 16:09
Падчас восеньскіх манеўраў «Namejs 2024» адной з задач для вайскоўцаў будзе расстаноўка перашкод у палявых умовах. 
Budowa Bałtyckiej Linii Obrony na granicy Łotwy z Rosją.
Budowa Bałtyckiej Linii Obrony na granicy Łotwy z Rosją.PAP/EPA/VALDA KALNINA

У Латвіі ў Латгаліі ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Расіяй, узброеныя сілы пачалі звозіць  тысячы цяжкіх каменных, жалезабетонных і металічных элементаў для будаўніцтва супрацьтанкавых і супрацьпяхотных загарод у рамках Балтыйскай лініі абароны, якая ўмацоўвае ўсходні фланг НАТА.

Раёны ўздоўж трасы A13 у Корсаўцы (лат. Karsava) і мясцовая чыгуначная станцыя, размешчаная ў некалькіх кіламетрах ад мяжы, уваходзяць у лік месцаў складзіравання блокаў і абарончых вузлоў, паведаміў у сераду тэлеканал LSM у рэпартажы з усходняй часткі Латвіі.

Падчас восеньскіх манеўраў «Namejs 2024» адной з задач для вайскоўцаў будзе расстаноўка перашкод у палявых умовах. 

— Мы павінны быць гатовыя да таго, што ўмацаванне нашай мяжы - гэта доўгатэрміновая перспектыва, — заявіў кіраўнік Мінабароны Андрыс Спрудс.

Балтыйская абарончая лінія — сумесны міждзяржаўны праект Літвы, Латвіі і Эстоніі. Пагадненне аб яго рэалізацыі было падпісана міністрамі абароны трох балтыйскіх краін у Рызе ў пачатку гэтага года. Яе мэта — умацаванне ўсходняга флангу NATO, у тым ліку абарона ад магчымага ўварвання Расіі і Беларусі.

Балтыйская лінія ў будучыні павінна быць злучаная з праектам «Польскі шчыт Усход».

Паводле PAP/вх