Беларуская Служба

Цім Уолз прыняў намінацыю на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША

22.08.2024 09:01
Разгортваецца выбарчая, прэзідэнцкая кампанія ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Цімаці Уолз PAP/EPA/CAROLINE BREHMAN

Губернатар Мінесоты Цімаці Уолз афіцыйна прыняў намінацыю Дэмакратычнай партыі на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША. Падчас сваёй прамовы на з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў Чыкага Уолз падкрэсліў, што Камала Харыс гатовая стаць прэзідэнтам і што яна будзе змагацца за ўсіх амерыканцаў.

60-гадовы Цім Уолз быў настаўнікам, трэнерам школьнай футбольнай каманды і вайскоўцам Нацыянальнай гвардыі. Ён займае пасаду губернатара Мінесоты з 2019 года.

Між тым, трэці «незалежны» кандыдат у прэзідэнты ЗША Роберт Фрэнсіс Кенэдзі-малодшы здымаецца з барацьбы за Белы дом. Палітык мае намер перадаць сваю падтрымку Дональду Трампу.

аз

Паводле асноўных амерыканскіх СМІ, рашэнне Дж. Байдэна выклікала хаос і шок

22.07.2024 12:48
«Гэта кінула Дэмакратычную партыю ў беспрэцэдэнтную гонку за вылучэнне новага кандыдата супраць былога прэзідэнта Дональда Трампа», - піша The Washington Post.