Губернатар Мінесоты Цімаці Уолз афіцыйна прыняў намінацыю Дэмакратычнай партыі на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША. Падчас сваёй прамовы на з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў Чыкага Уолз падкрэсліў, што Камала Харыс гатовая стаць прэзідэнтам і што яна будзе змагацца за ўсіх амерыканцаў.
60-гадовы Цім Уолз быў настаўнікам, трэнерам школьнай футбольнай каманды і вайскоўцам Нацыянальнай гвардыі. Ён займае пасаду губернатара Мінесоты з 2019 года.
Між тым, трэці «незалежны» кандыдат у прэзідэнты ЗША Роберт Фрэнсіс Кенэдзі-малодшы здымаецца з барацьбы за Белы дом. Палітык мае намер перадаць сваю падтрымку Дональду Трампу.
аз