Беларуская Служба

Caritas дапаможа ўкраінцам з псіхічнымі расстройствамі

22.08.2024 19:01
Арганізацыя плануе адкрыць цэнтры псіхалагічнай падтрымкі ў Харкаве, Адэсе, Жытоміры і Вінніцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожны чацвёрты жыхар Украіны ў кепскім псіхічным стане, паведамляе Caritas Polska. Для падтрымкі дзяцей і іх бацькоў дабрачынная арганізацыя запускае двухгадовую праграму, у рамках якой цэнтры псіхалагічнай падтрымкі будуць адкрытыя ў Харкаве, Адэсе, Жытоміры і Вінніцы.

«Мы хочам адкрыць іх сэрцы; аказаць ім духоўную і псіхалагічную дапамогу», - кажа ксёндз Вячэслаў Грыневіч, дырэктар Caritas Spes:

- Гаворка ідзе пра тое, каб падтрымаць тых, хто апынуўся ў найбольш складаным становішчы. Напрыклад, калі сям’я даведваецца, што бацька загінуў на фронце; калі дзеці сочаць за перамяшчэннем расійскіх ракет над тэрыторыяй Украіны; калі яны сядзяць у бамбасховішчах… Усё гэта разбурае псіхіку. Украінскія сем'і і дзеці патрабуюць падтрымкі.

Як падкрэслівае кіраўнік аддзела гуманітарнай дапамогі і развіцця Ніна Моцяр(Nina Mocior), Caritas Polska ў супрацоўніцтве з Caritas Spes падрыхтуе і абсталюе чатыры цэнтры падтрымкі:

- Мы плануем павысіць якасць і пашырыць доступ да псіхалагічнай дапамогі для дзяцей, дарослых і цэлых сем’яў. У сувязі з баявымі дзеяннямі ўзніклі праблемы з доступам да прафесійнай псіхалагічнай дапамогі і яны пастаянна павялічваюцца.

Кошт праграмы дапамогі складае 5 мільёнаў злотых.  Кожны можа падтрымаць дзейнасць Caritas ва Украіне - падрабязная інфармацыя на сайце арганізацыі www.caritas.pl/ukraina.

IAR/аз

Амаль 24 працэнты пасад школьных псіхолагаў у Польшчы застаюцца вакантнымі

22.08.2024 07:01
Усё ж Фонд GrowSPACE звяртае ўвагу, што станоўчыя змены пачалі адбывацца ў меншых гарадах Польшчы.