Беларуская Служба

Жыхары Суджы пра ўкраінскіх вайскоўцаў: Мы рады, што яны тут

23.08.2024 14:12
Расійскі горад Суджа два тыдні знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў. 
           ,    , ,
Украінскі вайсковец стаіць ля помніка Уладзіміру Леніну ля раённага Цэнтру народнай творчасці, пашкоджанага падчас баявых дзеянняў, Суджа, РасіяKIRILL CHUBOTIN/UKRINFORM Dostawca PAP/UKRINFORM

Што пра вайну думаюць мясцовыя жыхары, як рэагуюць на УСУ і Уладзіміра Пуціна, даведаліся журналісты РБК-Украіна.

Журналісты РБК-Украіна пагутарылі з жыхарамі Суджы, якія застаюцца ў горадзе пад кантролем УСУ. Гараджане расказалі, што могуць свабодна жыць, іх не затрымліваюць і не абмяжоўваюць у перамяшчэннях.

«Добра, што прывезлі паесці і хлеба, і воды. І дазваляюць па крамах хадзіць, і ўсюды... Мы ўжо даўно зразумелі - мы нікому не патрэбныя».

Расіяне лічаць, «улада толькі для сябе, а пра народ ніхто не думае», шчыра прызнаюць, што Пуцін іх кінуў у Суджы. У той жа час, УСУ ім дапамагаюць, прывозяць прадукты і ваду.

« Наша ўлада насамрэч так сабе. Я асабіста хачу нейкай мірнай дамовы паміж нашым прэзідэнтам і прэзідэнтам Украіны. Павінна быць перамір'е».

Крыніца: РБК-Украіна/юл