Беларуская Служба

Сёння з расійскага палону дадому вярнуліся 115 украінскіх ваеннапалонных

24.08.2024 14:32
Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі дадому вярнуліся 3 520 украінцаў.
Аўдыё

— Сёння з палону дадому вярнуліся яшчэ 115 украінскіх абаронцаў, — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў суботу ў Кіеве падчас сумеснага выступу з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманітэ з нагоды Дня незалежнасці Украіны.

Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання дадому вярнуліся 3520 украінцаў. Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання дадому вярнуліся 3520 украінцаў.

«Сёння дадому вярнуліся яшчэ 115 нашых абаронцаў. Гэта вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі, Узброеных сіл, Ваенна-марскога флоту і Дзяржаўнай памежнай аховы. Мы памятаем пра кожнага з іх. Шукаем і ўпарта працуем, каб усіх вярнуць. Мы дзякуем кожнаму падраздзяленню, якое падтрымлівае наш фонд абмену палоннымі», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі дадому вярнуліся 3 520 украінцаў. Сёння адбыўся 55-ы абмен ваеннапалоннымі.

PAP/вх