Апошнія дадзеныя паказваюць, што з 12 па 18 жніўня адабрэнне дзеянняў прэзідэнта Расіі («Ці падтрымліваеце вы ў цэлым дзеянні прэзідэнта?») знізілася на 3,5 адсоткавага пункта да 73,6%.
Гэта найбольшае падзенне падтрымкі дзеянняў Пуціна з пачатку ўварвання ва Украіну. За гэты ж перыяд узровень даверу да Пуціна («Вы давяраеце ці не давяраеце Уладзіміру Пуціну?») знізіўся на 2,6 адсоткавага пункта і склаў 78,2%.
Расійскія СМІ пішуць, што нізкі вынік апытанняў з'яўляецца вынікам аперацыі ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці, якая доўжыцца трэці тыдзень.
Падобнае падзенне рэйтынга назірася ў другой палове 2023 года, пасля чэрвеньскага бунту Яўгена Прыгожына і вагнераўцаў, тады дзеянні аўтакрата падтрымлівалі 73,6% рэспандэнтаў, піша ліберальнае медыя «Агентство. Новости».
Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі з'яўляецца дзяржаўным выбарчым цэнтрам, таму яго вынікі не варта лічыць цалкам надзейнымі. Незалежная расійская студыя даследавання грамадскай думкі «Левада-цэнтр» на наступным тыдні апублікуе дадзеныя аб падтрымцы Пуціна.
вх