У выніку расійскіх ракетных абстрэлаў Палтавы загінуў 41 чалавек. Больш за 180 параненых, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Ён паведаміў, што, паводле папярэдніх звестак, дзве балістычныя ракеты трапілі ў шпіталь і навучальную ўстанову. Пад абломкамі абваленых будынкаў знаходзяцца людзі.
Уладзімір Зяленскі выказаў спачуванні сем'ям загінулых.
У Палтаве аб'яўлены экстраны збор донарскай крыві ўсіх груп.
вх