Беларуская Служба

СПА Украіны збіла 15 расійскіх беспілотнікаў (ВІДЭА)

08.09.2024 15:02
За ўчорашні дзень расійскія войскі здзейснілі 76 абстрэлаў памежных раёнаў і населеных пунктаў Сумскай вобласці.
Горад Сумы пасля расійскай атакі скрыншот/facebook.com/Ukrinform

Украінская СПА адбіла начную атаку расійскіх беспілотнікаў. У штабе ў Кіеве паведамілі, што з 23 машын былі збітыя 15. Таксама была знішчана адна расійская ракета.

У сваю чаргу ў выніку расійскага нападу на ўкраінскі горад Сумы два чалавекі загінулі і чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей, былі параненыя. Акрамя таго, пашкоджаныя дамы і аўтамабілі.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што службы працуюць над ліквідацыяй наступстваў нападу. Пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

За ўчорашні дзень расійскія войскі здзейснілі 76 абстрэлаў памежных раёнаў і населеных пунктаў Сумскай вобласці. Усяго зафіксавана 140 выбухаў.



Пяць чалавек загінулі ў выніку расійскага абстрэлу ў Данецкай вобласці Украіны. Па словах губернатара вобласці Вадзіма Філашкіна, у Канстанцінаўцы загінулі тры чалавекі, чацвёра атрымалі раненні. Два чалавекі загінулі каля горада Тарэцк.

Пры нападзе на Канстанцінаўку пацярпелі шматпавярховы дом, адміністрацыйны будынак і крама.

У жніўні ўкраінскія ўлады абвясцілі аб прымусовай эвакуацыі сем'яў з дзецьмі з горада з-за небяспекі, якую ўяўляе наступленне Расіі на бліжэйшым фронце.

IAR/аз

УСУ выкарысталі супраць акупантаў лятаючы аўтамат Калашнікава

07.09.2024 13:11
Лятаючы аўтамат можа кіравацца з абароненай пазіцыі ў некалькіх кіламетрах ад аператара.

У Варонежскай вобласці Расіі УСУ знішчылі склад паўночнакарэйскіх ракет

07.09.2024 17:06
Гэта месца, адкуль ажыццяўляліся запускі балістычных ракет KN-23.