Беларуская Служба

Украінскія БПЛА даляцелі да Масквы, пашкоджаныя жылыя дамы і аэрапорт

10.09.2024 08:22
Таксама расійскія дроны атакавалі Украіну.
      .
У Маскве беспілотнікі трапілі ў жылыя дамы.Калаж УНІАН, фота Mash, скрыншот.

Украінскія беспілотнікі далёкага дзеяння атакавалі Маскву і шэраг рэгіёнаў Расіі. Расійскія ўлады паведамляюць, што было збіта больш за 100 БПЛА. Пры гэтым, некаторыя дроны або іх аскепкі пашкодзілі жылыя дамы і маскоўскі аэрапорт. Ноччу Расія таксама атакавала Украіну з дапамогай беспілотнікаў.

Расійскія ўлады паведамілі аб нападзе на Маскву як мінімум 20 украінскіх беспілотнікаў. Верагодней за ўсё, аскепкі адной з машын упалі на шматпавярховы жылы дом у адным з падмаскоўных гарадоў. У выніку ўспыхнуў пажар. Таксама ёсць інфармацыя аб пажары ў аэрапорце Жукоўскі. Агулам украінская атака была накіраваная на 9 абласцей РФ. Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што ўдалося збіць 144 украінскія беспілотныя лятальныя апараты.

Расіяне таксама на працягу ўсіх мінулых сутак атакавалі Украіну з дапамогай беспілотнікаў «Шахед». Іх цэллю былі, у прыватнасці, аб’екты энергетычнай інфраструктуры. Выбухі былі чутныя пад Кіевам, а таксама ў Сумскай і Чаркаскай абласцях.

IAR/нг