Беларуская Служба

На гэтым тыдні Польшчу наведае дзяржсакратар ЗША. Сярод тэм перамоў будзе вайна ва Украіне

10.09.2024 16:55
Заўтра кіраўнік амерыканскай дыпламатыі разам з брытанскім міністрам замежных спраў накіруецца ва Украіну.
   .
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.Фота: PAP/EPA/NEIL HALL / POOL

Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што дзяржсакратар Энтані Блінкен наведае Польшчу ў чацвер. Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі спыніцца ў Варшаве, вяртаючыся з Кіева, куды ён едзе з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвідам Лэмі.

Дзяржсакратар Энтані Блінкен з учорашняга дня знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, дзе вядзе перамовы аб Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, сітуацыі на Блізкім Усходзе і падтрымцы Украіны.

Заўтра кіраўнік амерыканскай дыпламатыі разам з брытанскім міністрам замежных спраў накіруецца ва Украіну. Яны сустрэнуцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і высокапастаўленымі чыноўнікамі ўрада Украіны. На наступны дзень Блінкен вылятае ў Польшчу.

Як паведамляе Дзярждэпартамент, кіраўнік амерыканскай дыпламатыі сустрэнецца з прадстаўнікамі польскага ўраду. Перамовы будуць датычыць, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў галіне абароны і энергетыкі, а таксама падтрымкі Украіны.

Сярод суразмоўцаў Энтані Блінкена будзе міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі. Абодва палітыкі сустрэліся ў лютым гэтага года ў Вашынгтоне.

IAR/нг