Беларуская Служба

Тайваньская кампанія адмаўляе, што гэта яна выпусціла «выбуховыя» пэйджары для «Хезбалы»

18.09.2024 09:25
Учора некалькі сотняў гэтых прылад выбухнулі адначасова, забіўшы, як мінімум, дзевяць чалавек.
         ,
Некалькі чалавек параненыя ў Ліване ў выніку масавых падрываў пэйджараў, паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтваPAP/EPA/WAEL HAMZEH

Тайваньская кампанія Gold Apollo абвергла інфармацыю пра тое, што гэта яна вырабляла пэйджары для членаў тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала». Учора некалькі сотняў гэтых прылад выбухнулі адначасова. У выніку прынамсі дзевяць чалавек загінулі і 2 750 атрымалі раненні, паведамілі прадстаўнікі арганізацыі, дадаўшы, што 200 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане.

Кампанія Apollo Gold абвясціла, што кампанія BAC Consulting KFT, якая базуецца ў Будапешце, мае права выкарыстоўваць ейную назву, і гэта яна выпусціла мадэль пэйджараў, якія выкарыстоўваліся арганізацыяй «Хезбала».



«Мадэль AR-924 вырабляецца і прадаецца кампаніяй BAC», - гаворыцца ў заяве Gold Apollo.

Ліванскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што выбухі пэйджараў адбыліся ў той жа час у паўднёвым прыгарадзе Бейрута і ў некалькіх іншых месцах. Афіцыйны прадстаўнік баевікоў сказаў агенцтвы Reuters, што гэта «найбольшая небяспека» з моманту эскалацыі баявых дзеянняў з Ізраілем адзінаццаць месяцаў таму.

IAR/аз