Беларуская Служба

Полька будзе кіраваць адным з важных агенцтваў Еўрасаюза

18.09.2024 15:33
Згаданае рашэнне – доказ таго, што Польшча вярнулася ў гульню за ключавыя пасады ў структурах ЕС.
 -
Эдыта Дэмбы-Сівэк Autorstwa Piotr Furman - The photo was taken for the Patent Office of the Republic of Poland needs. It is also published at the Patent Office of the Republic of Poland website (https://uprp.gov.pl/pl/o-urzedzie/kierownictwo), CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=151224642

Полька Эдыта Дэмбы-Сівэк(Edyta Demby-Siwek) будзе прызначана на пасаду намесніка кіраўніка Ведамства інтэлектуальнай уласнасці Еўрапейскага Саюза. Сёння яе кандыдатуру падтрымалі амбасадары краін супольнасці. Неафіцыйнае рашэнне будзе афіцыйна зацверджанае на адным з міністэрскіх паседжанняў.

На думку аднаго з дыпламатаў, згаданае рашэнне - доказ таго, што Польшча вярнулася ў гульню за ключавыя пасады ў структурах ЕС.



«У той час, калі Еўропа абмяркоўвае будучыню агульнага рынку, а інавацыі і новыя тэхналогіі з’яўляюцца неад’емнымі элементамі гэтай будучыні, вылучэнне полькі на згаданую пасаду - гэта стратэгічны крок», - пракаментаваў дыпламат ЕС.

Эдыта Дэмбы-Сівэк – з’яўляецца кіраўніком Патэнтнага ведамства ў Польшчы. Ведамства інтэлектуальнай уласнасці Еўрапейскага Саюза, адказвае за рэгістрацыю таварных знакаў і ўзораў, якія дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі ЕС.

IAR/аз