Беларуская Служба

У Іране дзясяткі чалавек загінулі ў выніку выбуху ў вугальнай шахце

22.09.2024 08:56
У момант выбуху пад зямлёй знаходзіліся 69 шахцёраў. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

У іранскай правінцыі Паўднёвы Харасан прынамсі 30 чалавек загінулі і 17 атрымалі раненні ў выніку выбуху метану ў вугальнай шахце.

Пра гэта паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне Ірана. У момант выбуху пад зямлёй знаходзіліся 69 шахцёраў. Больш падрабязныя абставіны катастрофы невядомыя.

IAR/нг