Ваенна-паветраныя сілы Латвіі зафіксавалі расійскія самалёты над Балтыйскім морам блізка ад паветранай прасторы Латвіі. У выніку ў паветра былі паднятыя нямецкія знішчальнікі, якія ўдзельнічаюць у місіі Baltic Air Policing. Яны суправаджалі расійскія самалёты.
Латвійскія ВПС паведамляюць, што за апошнія двое сутак было ідэнтыфікавана шэсць расійскіх машын. Усе яны ляцелі без планаў палёту і без уключаных транспондэраў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць самалёт. Нямецкія знішчальнікі, якія ў цяперашні час нясуць службу на авіябазе ў Ліелвардэ, падняліся ў паветра. Германія - адна з краін, якія выконваюць місію Baltic Air Policing. Латвійскія СМІ паведамляюць, што з пачатку года да канца жніўня такіх выпадкаў было зафіксавана больш за сотню.
Дзяржавы-члены НАТА ахоўваюць паветраную прастору краін Балтыі, паколькі тыя не маюць сваіх знішчальнікаў. Дзяжурствы натаўскіх машын адбываюцца на авіябазе ў літоўскім Шаўляі. Часова знішчальнікі НАТА таксама ўзлятаюць з латвійскага горада Ліелвардэ, таму што база ў эстонскім Амары цяпер праходзіць рэканструкцыю.
IAR/нг