Беларуская Служба

Чэхі святкуюць 35-годдзе свабоды ў гадавіну пачатку Аксамітнай рэвалюцыі

17.11.2024 15:18
Па ўсёй краіне праходзяць дзяржаўныя ўрачыстасці, культурна-асветніцкія мерапрыемствы.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Чэшскі сцяг.Фота: pixaby.com /CCO

Цэнтр падзей — Нацыянальны праспект у Празе, дзе ў 1989 годзе чэхаславацкія ўлады жорстка разагналі антыкамуністычную дэманстрацыю.

З самай раніцы сотні людзей запальваюць свечкі перад дошкай памяці пра падзеі 35-гадовай даўніны. Таксама гараць свечкі побач, на плошчы Вацлава Гаўла, перад скульптурай чырвонага сэрца, якое нагадвае пра пасланне першага прэзідэнта свабоднай Чэхаславакіі.

«Чэхі карыстаюцца свабодай, але часта ўспрымаюць яе як належнае. Між тым трэба імкнуцца да гэтага кожны дзень», — сказала Польскаму радыё Кацярына, якая разам з дзецьмі святкавала гадавіну «аксамітнай рэвалюцыі». «Скардзіцца на свабоду і дэмакратыю ўвайшло ў звычку, але, на мой погляд, той, хто хацеў, скарыстаўся магчымасцямі, якія адкрыліся 35 гадоў таму. Хто не хацеў, сёння скардзіцца», — адзначыў Крыштоф.

«Мы часткова выкарысталі гэтую свабоду, а часткова змарнавалі шмат магчымасцяў. Не скажу, што ўсё прайшло бездакорна, але плюсаў, безумоўна, больш, чым мінусаў», — сказаў іншы ўдзельнік святкавання.

На працягу дня на Нацыянальным праспекце ў Празе адбываюцца шматлікія майстар-класы, выставы і сустрэчы з аўтарамі. Свята - гэта таксама нагода, каб правесці шматлікія маніфестацыі.

IAR/нг