Беларуская Служба

Cамалёт Delta Airlines перавярнуўся пры пасадцы ў Таронта - 18 чалавек пацярпелі (ВІДЭА)

18.02.2025 12:03
У СМІ з'явіліся здагадкі, што самалёт мог перавярнуцца з-за моцнага бакавога ветра пры пасадцы, якая адбывалася ва ўмовах непагадзі.
  CRJ-900LR Delta Airlines
Разбіты самалёт CRJ-900LR Delta Airlines на паласе аэрапорта ТаронтаPAP/EPA/EDUARDO LIMA

Самалёт Bombardier CRJ-900LR амерыканскай авіякампаніі Delta Airlines пацярпеў крушэнне, перавярнуўшыся пры пасадцы ў міжнародным аэрапорце Таронта. У выніку авіяздарэння пацярпелі 18 чалавек.

Усяго на борце знаходзіліся 76 пасажыраў і чатыры члены экіпажа, большасць эвакуявалася і не пацярпела.

Лайнер выконваў рэйс з амерыканскага Мінеапаліса.

Пасля інцыдэнту быў бачны дым у задняй частцы фюзеляжа, дзе размешчаныя рухавікі.

Прычына аварыі невядомая. Упраўленне па бяспецы на транспарце Канады пачало расследаванне. У СМІ з'явіліся здагадкі, што самалёт мог перавярнуцца з-за моцнага бакавога ветра пры пасадцы, якая адбывалася ва ўмовах непагадзі.

Раней медыкі паведамілі агенцтву AFP, што тры чалавекі атрымалі цяжкія раненні: дзіця, мужчына ва ўзросце 60 гадоў і 40-гадовая жанчына.

вс