Беларуская Служба

Трамп лічыць, што вайна ва Украіне закончыцца альбо хутка, альбо ніколі

28.02.2025 10:48
«Я думаю, у нас добры прагрэс, мы рухаемся ў слушным кірунку...».
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/YURI GRIPAS/POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вайна Расіі супраць Украіны альбо завершыцца ў хуткім часам, альбо зацягнецца на нявызначаны тэрмін. Аб гэтым ён паведаміў на прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.

Трамп распавёў, што нядаўна правёў «добрыя тэлефонныя перамовы» з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным, а таксама генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.

«Я думаю, у нас добры прагрэс, мы рухаемся ў слушным кірунку. Або вайна скончыцца вельмі хутка, альбо яна не скончыцца ніколі», - заявіў Трамп.

Паводле яго слоў, зараз вядзецца праца над пошукам рашэння для завяршэння вайны.

Амерыканскі прэзідэнт таксама адзначыў, што першым крокам на шляху да мірнага ўрэгулявання павінна стаць спыненне агню, і гэтага можна дасягнуць за кароткія тэрміны.

Сёння ў пятніцу, 28 лютага, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у ЗША. Падчас візіту ён правядзе перамовы з Трампам, а таксама падпіша рамачнае пагадненне паміж Украінай і ЗША аб рэдказямельных карысных выкапнях.

вс