Беларуская Служба

У адказ на амерыканскія пошліны Канада ўводзіць падобныя крокі супраць ЗША

04.03.2025 18:20
Атава ўводзіць мыты на амерыканскія тавары ў памеры 25%. 
-    ()           . , 2  2025
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо (справа) і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на саміце еўрапейскіх лідараў і Украіны. Лондан, 2 сакавіка 2025 годаPAP/EPA/JAVAD PARSA

У адказ на амерыканскія пошліны Канада ўводзіць падобныя крокі супраць ЗША.

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо паведаміў, што Атава ўводзіць мыты на амерыканскія тавары ў памеры 25%. Пры гэтым ён зазначыў, што меры будуць уводзіцца паступова.

«Амерыканскія тарыфы дзейнічаюць з сённяшняй раніцы, і мы ўводзім свае ў адказ. Канада ўвядзе 25-працэнтныя тарыфы на амерыканскія тавары на агульную суму ў 155 млрд долараў. З іх мы неадкладна ўводзім пошліны на тавары на 30 млрд долараў, на астатнія ўвядзём на працягу 21 дня", — паведаміў Трудо. 

ЗША таксама ўвялі мыты на тавары з Мексікі, сцвярджаючы, што гэтая краіна не можа справіцца з нелегальнай міграцыяй у ЗША і кантрабандай наркотыкаў.

вс