Беларуская Служба

Кітай павялічвае ваенны бюджэт 

05.03.2025 14:33
Нядаўна Пекін узмацніў ваенны ціск на Тайвань, правёўшы маштабныя ваенна-марскія манеўры ля берагоў выспы.
   -    054B Luohe
Новы фрэгат ВМС Народна-вызваленчай арміі КНР тыпу 054B LuoheXINHUA

Сёлета Кітай  павялічыць выдаткі бюджэту на абарону на 7,2%, або на прыблізна 231 млрд еўра, - паведаміў урад краіны ў сераду, 5 сакавіка, на адкрыцці 3-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 14-га склікання ў Пекіне.

Летась быў зафіксаваны аналагічны рост. У КНР- другі па велічыні абаронны бюджэт у свеце пасля ЗША. З уступлення на пасаду ў 2013 годзе старшыня КНР Сі Цзіньпін праводзіць маштабную мадэрнізацыю Народна-вызваленчага арміі.

Да 2049 года Пекін плануе стварыць «армію сусветнага класа». Камуністычныя ўлады Кітаю заяўляюць, што не маюць агрэсіўных намераў, а інвестуюць у абарону суверэнітэту. Аднак нядаўна Пекін узмацніў ваенны ціск на Тайвань, правёўшы маштабныя ваенна-марскія манеўры ля берагоў выспы.

Reuters/эж