Беларуская Служба

Вайскоўцы скінулі бомбы на населеныя пункты. Ёсць шмат параненых

06.03.2025 15:40
Фатальная памылка падчас ваенных манеўраў у Паўднёвай Карэі.
Пхачхон PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

Знішчальнік карэйскай арміі выпадкова скінуў бомбы на населены пункт. Пятнаццаць чалавек недалёка ад горада Пхачхон атрымалі раненні.

Самалёт прымаў удзел у сумесных манеўрах войскаў ЗША і Паўднёвай Карэі з ужываннем баявых патронаў па паўночным усходзе краіны. Ваенна-паветраныя сілы Карэі паведамілі, што «восем бомбаў агульнага прызначэння MK-82 былі неналежным чынам скінуты з самалёта KF-16 ВПС і ўпалі за межамі вызначанага радыўсу выбуху».

Пятнаццаць чалавек атрымалі раненні, чацвёра з іх цяжкія. Пашкоджаны будынак царквы, два жылыя дамы і шматлікія элементы інфраструктуры. Інфармацыйнае агенцтва Yonhap паведамляе, што прынята рашэнне аб эвакуацыі жыхароў у сувязі з вывазам неразарваных боепрыпасаў.

– На месцы здарэння быў вялікі беспарадак. Гэта нагадвала поле бітвы, - сказаў мэр Пхачхона Пэк Ён Хён у заяве, трансляванай на CNN.

Ваенна-паветраныя сілы заявілі, што пачалі расследаванне і папрасілі прабачэння за прычыненне шкоды мірным жыхарам.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла, што першапачатковыя вынікі паказваюць, што аварыя адбылася з-за таго, што пілот увёў няправільныя каардынаты месца бамбардавання.

TVP/ав