Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін пагражае еўрапейскім краінам, гаворачы аб «вяртанні да планаў Напалеона»

07.03.2025 11:04
Ён не зацікаўлены ў мірных перамовах.
. .
У. Пуцін.Фота: miss.cabul/Shutterstcok

Уладзімір Пуцін не гаворыць пра мір, а толькі пра перамогу Расіі. Расійскі лідар, які з’яўляецца міжнародным злачынцам, на якога выстаўлены ордар на арышт за ваенныя злачынствы, папярэдзіў еўрапейскія краіны аб вяртанні да «планаў Напалеона» і заявіў, што Расія не пойдзе ні на якія ўступкі.

Уладзімір Пуцін сустрэўся з прадстаўнікамі фонду «Абаронцы Айчыны». Ён пахваліў іх за падтрымку расійскіх салдат і ветэранаў вайны ва Украіне і дадаў, што такая дапамога — гэта «місія, дадзеная Богам». Пуцін падкрэсліў, што «Расіі чужога не трэба, а свайго яна не аддасць». Такім чынам, ён даў зразумець, што не мае намеру выводзіць войскі з акупаваных тэрыторый. Ён пацвердзіў гэта словамі: «Расія не збіраецца нікому саступаць».

Дзеянні еўрапейскіх дзяржаў у падтрымку бяспекі і дапамогі Украіне ён параўнаў з паходам войска Напалеона на Маскву ў 1812 годзе. «Яны забываюць, чым гэта скончылася. Усе памылкі нашых ворагаў вынікаюць з недаацэнкі характару рускага чалавека», — заявіў Уладзімір Пуцін. Паводле меркавання незалежных расійскіх каментатараў, такім чынам Пуцін пацвярджае, што мір з Украінай яго не цікавіць да таго часу, пакуль ён не дасягне сваіх мэт.

IAR/нг