Абвяшчаючы аб рашэнні, міністр адукацыі растлумачыў, што забарона на адзін год дасць час выканаць патрабаванні ўвядзення новых функцый, уключаючы бацькоўскі і ўзроставы кантроль. Улады перш за ўсё хочуць выдаляць кантэнт, які ўтрымлівае гвалтоўны змест або запалохванне. Па гэтым пытанні былі праведзеныя шырокія абмеркаванні з удзелам 65 тысяч бацькоў падчас больш чым тысячы сустрэч. Па словах уладаў, менавіта бацькі звярнуліся з просьбай аб закрыцці або абмежаванні дзейнасці TikTok у Албаніі.
Прыкладанне можа вярнуцца ў эксплуатацыю раней, калі кампанія ўкараніць фільтры ў адпаведнасці з рэкамендацыямі албанскага ўрада.
TikTok знікне ў Албаніі пасля некалькіх трагедый сярод дзяцей і падлеткаў, натхнёных відэа з гэтага прыкладання. Сацсетка таксама адыграла ключавую ролю ў выбарчым скандале ў Румыніі. Аднаму з кандыдатаў, дзякуючы маніпуляцыям з алгарытмамі TikTok, удалося атрымаць вялікую папулярнасць і перамагчы ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія пазней былі адмененыя Канстытуцыйным судом Румыніі.
IAR/нг