Беларуская Служба

Чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў, якія прапалі пасля вучэнняў у Літве, верагодна, загінулі

26.03.2025 18:01
Літоўскае войска абвясціла, што амерыканцы зніклі без вестак пасля вучэнняў на палігоне ў Падброддзі на ўсходзе краіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў, якія прапалі ў Літве пасля вучэнняў, верагодна, загінулі. Пра гэта пішуць літоўскія інтэрнэт-парталы Delfi і LRT. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.



Літоўскае войска абвясціла сёння, што амерыканцы зніклі без вестак пасля вучэнняў на палігоне ў Падброддзі на ўсходзе краіны.

Пра здарэнне стала вядома ўчора ўдзень. Месца інцыдэнту было выяўлена і неадкладна пачалася пошукава-выратавальная аперацыя з удзелам вайскоўцаў амерыканскай і літоўскай арміяў і памежнікаў.

Інфармацыю аб знікненні амерыканцаў таксама пацвердзіла камандаванне амерыканскіх узброеных сіл.

IAR/аз