Кіроўная хунта М'янмы ў пятніцу аб'явіла надзвычайнае становішча ў шасці штатах, уключаючы сталіцу Найп'іда і другі па велічыні горад Мандалай, пасля землятрусу магнітудай 7,7, паведамляюць Reuters са спасылкай на мясцовыя дзяржаўныя СМІ.
Афіцыйная колькасць ахвяр і зніклых без вестак пакуль невядомая.
Чырвоны Крыж паведаміў, што землятрус прывёў да адключэння электрычнасці і інтэрнэту ў некалькіх раёнах, што перашкаджае выратавальнай аперацыі. Арганізацыя заявіла, што аказвае першую дапамогу і накіравала выратавальную каманду ў Мандалай.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што рыхтуе запасы медыкаментаў, якія можна перавезці ў М'янму.
Human Rights Watch і Amnesty International заклікалі ваенную хунту дазволіць доступ да гуманітарнай дапамогі для ахвяр землятрусу.
Як паведамляе Myanmar Now, бальніцы ў Мандалаі, Сагаінгу і Найп'ідо запаўняюцца параненымі. Улады Бірмы заявілі, што ў многіх месцах адчуваецца недахоп крыві. У найбуйнейшым шпіталі сталіцы, які змяшчае тысячу ложкаў, пацярпелыя атрымліваюць дапамогу на вул. Доктар, які працуе там паведаміў агенцтву AFP, што да гэтага часу ў бальніцы памерлі не менш за 20 чалавек.
Відавочцы кажуць, што ў Мандалаі, дзе пражывае больш за 1,5 мільёна чалавек, абрынулася некалькі хмарачосаў, у мясцовым універсітэце пачаўся пажар.
Пятнічны землятрус, які адбыўся ў Бірме, быў, верагодна, самым моцным за апошнія гады, паведамляе CNN. Землятрус 1946 года, магнітуда якога ацэньваецца ў 7,6–7,7, таксама быў зафіксаваны на разломе Сагаінг.
PAP/юл