Беларуская Служба

Канстытуцыйны суд пацвердзіў імпічмент прэзідэнта Паўднёвай Карэі

04.04.2025 09:03
Былога прэзідэнта прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай і неабгрунтаваным увядзенні ў краіне ваеннага становішча.
Выконваючы абавязкі галоўнага суддзі Канстытуцыйнага суда Паўднёвай Карэі Мун Хён Бэ выступае падчас канчатковага рашэння аб імпічменце прэзідэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ў Канстытуцыйным судзе ў СеулеEPA/Kim Min-Hee / POOL SOUTH KOREA OUT Dostawca: PAP/EPA.

Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі падтрымаў рашэнне парламента аб імпічменце прэзідэнта Джун Сук Чол. Былога прэзідэнта прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай і неабгрунтаваным увядзенні ў краіне ваеннага становішча.

Рашэнне Канстытуцыйнага суда ўступае ў сілу з моманту абвяшчэння. Джун Сук Джол фармальна перастаў быць прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.

На правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ва ўладаў ёсць 60 дзён. У гэты час абавязкі прэзідэнта будзе выконваць прэм'ер-міністр Хан Дак Су.

Падчас абвяшчэння прысуду перад трыбуналам сабраліся праціўнікі і прыхільнікі зыходзячага прэзідэнта. Адбыліся сутычкі з паліцыяй. Як мінімум адзін чалавек быў арыштаваны.

Увядзенне Джун Сук Чжолам ваеннага становішча ў пачатку снежня мінулага года ініцыявала адзін з найбуйнейшых палітычных  крызісаў у Паўднёвай Карэі. За апошнія месяцы пасаду прэзідэнта займалі тры палітыкі.

Нестабільная сітуацыя таксама падарвала давер да ўладаў у Сеуле. 

ПР/юл