Беларуская Служба

Швецыя становіцца ўсё менш прывабнай для асоб, якія шукаюць прытулку

04.04.2025 10:27
Замежнікам, лад жыцця якіх выклікае сумненні, не будзе прадастаўлена права на пражыванне ў Швецыі.
Мігранты каля Канарскіх выспаў PAP/EPA/ALBERTO VALDES

Асуджаныя могуць страціць права на жыхарства ў краіне. Замежнікам, лад жыцця якіх выклікае сумненні, не будзе прадастаўлена права на пражыванне ў Швецыі, чытаем у выданні Rzeczpospolita.

Імігрант, які атрымаў від на жыхарства, але парушае правілы, можа яго страціць. Гэты пастулат - сутнасць дакладу, падрыхтаванага суддзёй на пенсіі Робертам Шотам і іншымі экспертамі па замове ўрада.

Узмацненне жорсткасці патрабаванняў да ладу жыцця замежнікаў, ад якога залежыць від на жыхарства ў каралеўстве, гэта адзін з пунктаў пагаднення паміж правай кааліцыяй прэм'ер-міністра Ульфа Крыстэрсана і групай Шведскіх дэмакратаў, непрыхільных міграцыі.

Патрабаванне да новапрыбылых паводзіць сябе належным чынам (што ўжо было прадугледжана шведскай юрысдыкцыяй) азначае, што імігрант, які асуджаны да больш строгага пакарання, чым штраф, павінен улічваць страту права на пражыванне ў краіне.

Прыкладам адсутнасці належнага ладу жыцця таксама можа служыць прыналежнасць да злачыннай групоўкі, сістэматычнае ўхіленне ад выплаты запазычанасці, махлярства з ільготамі і злоўжыванне імі.

Аднак, што менавіта з'яўляецца «невыкананнем належных паводзін», будуць вырашаць іміграцыйныя суды. Гэта звязана з тым, што Закон не прадугледжвае падрабязнага апісання пытанняў.

Rz/ав