Беларуская Служба

Перастрэлка на мяжы Тайланда і Камбоджы. Вайна паміж дзяржавамі ўсё больш рэальная

25.07.2025 10:03
Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў эскалацыі канфлікту. 
            .
Людзі пакідаюць свае дамы каля мяжы паміж Камбоджай і Тайландам у правінцыі Одармеанчэй.Фота: PAP/EPA/KITH SEREY

Другі дзень працягваецца інтэнсіўны артылерыйскі абстрэл на мяжы Камбоджы і Тайланда. Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Тайланда Пхумтам Вечаячай папярэдзіў, што сітуацыя набліжаецца да ваеннага канфлікту.

Вечаячай адзначыў, што чарговы дзень перастрэлкі можа стаць пачаткам адкрытай вайны. У памежных раёнах па абодва бакі спрэчнай тэрыторыі чуваць гукі выбухаў, якія сведчаць аб ужыванні цяжкай артылерыі. Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў эскалацыі канфлікту. Улады Камбоджы папярэджваюць, што тайская армія ў пятніцу ўжыла значную колькасць касетных боепрыпасаў, што яны назвалі сур'ёзным парушэннем гуманітарных нормаў.

Тайланд заявіў, што камбаджыйская армія выкарыстала ракеты, якія паранілі мірных жыхароў. Іх выкарыстанне назвалі «актам варварства». Большасць краін, у тым ліку Польшча, раяць сваім грамадзянам не знаходзіцца ў правінцыях, якія мяжуюць з Камбоджай. Паводле аналітыкаў, у цяперашні час пагрозы для найбольш папулярных курортаў Тайланда няма. Пагаршэнне дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі не спрыяе пачатку перамоўнага працэсу. Тайланд адклікаў свайго пасла з Пнампені і выдаліў з краіны пасла Камбоджы.

IAR/нг