У выніку замак Троскі ў Чэшскім раі ў гэтым годзе наведала на 60% больш наведвальнікаў, чым у мінулым годзе.
Усё гэта дзякуючы другой частцы камп'ютарнай гульні «Kingdom Come: Deliverance». «У чэрвені гэтага года ў нас было 15 тысяч наведвальнікаў у параўнанні з 10 тысячамі ў мінулым годзе. Уплыў гульні на колькасць наведвальнікаў сапраўды значны. Акрамя таго, змяніўся і ўзроставы склад наведвальнікаў замка Троскі. Моладзь наведвае яго часцей і праводзіць там значна больш часу, чым раней. Мы вельмі рады гэтаму», - сказала PAР прэс-сакратар Нацыянальнага інстытута спадчыны Люцыя Бідласава. Паводле яе слоў, значная частка наведвальнікаў - палякі. Таксама прыязджае больш турыстаў са Скандынавіі, чым раней.
Троскі — толькі адзін прыклад. У гульні дзеянні адбываюцца і ў іншых месцах цэнтральначэшскага рэгіёне — Кутна Гара, крэпасць у Малешыцах, манастыр у Сазаве і Сухдол.
У Сухдоле з красавіка па чэрвень гэтага года колькасць наведвальнікаў ва ўзросце да 25 гадоў павялічылася на 310 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. У Кутна Гары яна павялічылася амаль на 250 працэнтаў, а ў замку Троскі — на 290 працэнтаў.
Дзеянне гульні «Kingdom Come: Deliverance» адбываецца ў пачатку XV стагоддзя, у перыяд спрэчак і ўзброенага канфлікту паміж каралём Чэхіі Вацлавам IV і яго братам Жыгімонтам. Паводле ацэнак, распрацоўшчыкі з Warhorse Studios прадалі больш за 3 мільёны копій другой часткі, якую яны выпусцілі ў лютым гэтага года. Першую частку, выпушчаную студыяй у 2018 годзе, набылі больш за 10 мільёнаў гульцоў.
ав