Урад Японіі звярнуўся да еўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў з просьбай устрымацца ад удзелу ў ваенным парадзе, які ўлады КНР плануюць правесці 3 верасні ў Пекіне з нагоды 80-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны, паведаміў партал Japan Today. Прычынай названы «антыяпонскі характар» мерапрыемства.
Парад запланаваны на 3 верасня на Плошчы Цяньаньмэнь з мэтай ушанаваць «перамогі ў вайне супраціву японскай агрэсіі» (1937–1945) і завяршэнне «сусветнай антыфашысцкай вайны».
Паводле крыніц, на якія спасылаецца агенцтва Kyodo, Токія праз дыпламатычныя каналы падкрэслівае, што ўрачыстасці маюць «антыяпонскае адценне», і заклікае іншыя дзяржавы ўзважана ставіцца да ўдзелу.
У 2015 годзе на святкаванні 70-й гадавіны заканчэння Другой Сусветнай вайны ў Пекіне заходнія лідары не прысутнічалі, затое на ганаровай трыбуне быў Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Сёлета расійскі кіраўнік зноў плануе наведаць як парад, так і перадсвяточны саміт ШАС у Цяньцзіне.
PAP/эж