У Румыніі, больш чым праз тры дзесяцігоддзі пасля падзення камунізму, застаецца нязменнай туга па рэжыме на чале з Мікалая Чаўшэску. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што большасць грамадзян лічаць, што камунізм «быў добрым».
Сёлетняе апытанне Inscop Research дэманструе падобны грамадскі настрой, у якім больш за 55% жыхароў краіны заявілі, што камунізм быў станоўчай падзеяй для Румыніі.
Паводле слоў палітыкаў з ліберальнага Саюзу выратавання Румыніі (УСР), які ўваходзіць у склад урадавай кааліцыі на чале з прэм'ер-міністрам Іліе Балаянам, неабходныя меры для барацьбы з камуністычнай прапагандай. Яны звяртаюць увагу на «адсутнасць у румынскім заканадаўстве палажэнняў, якія б стрымлівалі пахвалу камуністычнага таталітарызму».
Пастаянная настальгія па камуністычнай дыктатуры Мікалая Чаўшэску здзіўляе і турбуе не толькі румынскіх палітыкаў, але і сацыёлагаў і палітолагаў.
Паводле слоў палітолага Бухарэсцкага ўніверсітэту прафесара Раду Карпа прычынай станоўчых рэйтынгаў камуністычнага рэжыму ў апытаннях грамадскай думкі, зʼяўляюцца негатыўныя ацэнкі цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Румыніі.
Навуковец нагадаў, што пераход да капіталізму ў Румыніі быў надзвычай цяжкім і выклікаў сацыяльныя праблемы, звязаныя з беднасцю, хваробамі і сацыяльнай ізаляцыяй. Ён дадаў, што гэтыя праблемы захоўваюцца і па сённяшні дзень.
РАР/юл