Беларуская Служба

Марка Рубіа: Cяброўства ЗША ў НАТА будзе перагледжана

01.04.2026 12:46
У сваю чаргу Дональд Трамп заявіў, што сур’ёзна разглядае магчымасць выхаду ЗША з НАТА
Ілюстрацыйнае фотаImage by Martin Dlugolinský from Pixabay/CC0

Злучаныя Штаты прааналізуюць сваё сяброўства ў НАТА, — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа. У інтэрв’ю Fox News дыпламат адзначыў, што ЗША нібыта абмяжоўваюць у доступе да вайсковых баз і выкарыстанні паветранай прасторы саюзнікаў.

— Мы дайшлі да сітуацыі, калі саюз у рамках НАТА азначае, што мы не можам карыстацца гэтымі базамі і фактычна не можам выкарыстоўваць іх для абароны інтарэсаў Амерыкі. У такім выпадку НАТА становіцца вуліцай з аднабаковым рухам. Сэнс НАТА зводзіцца да таго, што мы трымаем войскі ў Еўропе, каб абараняць Еўропу. Але калі мы просім аб правядзенні паветраных удараў або аб доступе да іх ваенных баз, нам адказваюць «не». Тады ўзнікае пытанне: навошта мы ў НАТА?

Раней амерыканскі лідар Дональд Трамп у інтэрв’ю газеце The Telegraph заявіў, што сур’ёзна разглядае магчымасць выхаду ЗША з НАТА пасля таго, як альянс не падтрымаў яго вайну з Іранам. Прэзідэнт ЗША назваў блок «папяровым тыграм» і дадаў, што ўжо даўно сумняваецца ў яго надзейнасці.

iar/эж


Былы камандуючы арміі ЗША ў Еўропе заявіў, што на яго быў здзейснены замах

27.02.2026 15:09
Генерал Бэн Ходжэс выказаў здагадку, што за нападам магла стаяць расійская дыверсійная група.