Брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Беата Пламецка азнаёмілася з чорным спісам, які, як чакаецца, неўзабаве будзе прыняты дзяржавамі-членамі. Санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актываў.
Спіс з'яўляецца канфідэнцыйным да зацвярджэння і публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕС.
Каб асобы і арганізацыі, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЕС, не маглі іх пазбегнуць, дакладныя імёны ў спісе не могуць быць раскрытыя, падкрэслівае Пламецка.
У цэлым, ЕС хоча ўвесці санкцыі супраць асоб, якія працуюць у лагерах перавыхавання, якія займаюцца ідэалагічнай адукацыяй украінскіх дзяцей, выкрадзеных з акупаваных тэрыторый. У гэтых лагерах таксама праводзіцца ваенная падрыхтоўка. «Чырвоная гваздзіка», «Воін» і «Змена» — гэта толькі некаторыя з іх. Асобы, якія працуюць у такіх лагерах, а таксама прадстаўнікі марыянетачных уладаў, прызначаныя расійскімі акупантамі, павінны быць унесены ў чорны спіс ЕС.
Тое ж самае тычыцца асоб з розных рэгіёнаў Расіі, якія даглядаюць за непаўналетнімі. Два гады таму цэнтр «Артэк» у акупаваным Крыме быў санкцыянаваны за дэнацыяналізацыю і ідэалагічную апрацоўку ўкраінскіх дзяцей. Гэты легендарны летні лагер, гонар СССР, цяпер падтрымлівае расійскае ўварванне.
IAR/ав