Беларуская Служба

Брытанцы галасуюць. З раніцы ля выбарчых участкаў утвараюцца чэргі

07.05.2026 11:00
Жыхары Англіі, Шатландыі і Уэльса выбіраюць прадстаўнікоў мясцовых органаў улады: мэраў і дэпутатаў рэгіянальных парламентаў.
У Вялікабрытаніі праходзяць мясцовыя выбарыPAP/EPA/NEIL HALL

З раніцы перад выбарчымі ўчасткамі ў Англіі, Шатландыі і Уэльсе ўтвараюцца чэргі, бо іхныя жыхары выбіраюць мясцовыя органы ўлады: мэраў і прадстаўнікоў рэгіянальных парламентаў. У галасаванні таксама ўдзельнічаюць тысячы палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 7:00 раніцы (па мясцовым часе) і будуць прымаць выбаршчыкаў да 22:00. У Англіі выбаршчыкі выбіраюць больш за 5 тысяч членаў гарадскіх саветаў і шэсць рэгіянальных мэраў. Тут немагчыма прагаласаваць без пасведчання асобы з фатаграфіяй.

У Шатландыі, акрамя мясцовых выбараў, праводзяцца выбары ў Холіруд, а ва Уэльсе  у Сенед, то бок рэгіянальныя парламенты.

Палякі, якія жывуць у Вялікабрытаніі, могуць галасаваць на выбарах, калі яны раней зарэгістраваліся для галасавання і маюць адпаведны статус жыхара.

У адрозненне ад Польшчы, брытанская выбарчая сістэма не прадугледжвае выбарчай цішыні, таму палітычныя каментарыі і агітацыя працягваюцца таксама сёння. Чакаецца, што першыя вынікі выбараў будуць апублікаваныя неўзабаве пасля 22:00 па брытанскім часе.

IAR/аз

Прынц Уільям штогод плаціць 7 мільёнаў фунтаў падаткаў

06.05.2026 14:18
Палац падкрэслівае, што Уільям добраахвотна плаціць найвышэйшую стаўку брытанскага падаходнага падатку, хоць фармальна ён не абавязаны гэта рабіць.