Беларуская Служба

Прэм'ер Дональд Туск запрасіў Папу Льва XIV у Польшчу

07.05.2026 15:02
Дональд Туск паведаміў, што дата візіту Папы Рымскага ў Польшчу пакуль не вызначана, але гэта можа адбыцца ў 2028 годзе.
      XIV
Прэм'ер Дональд Туск запрасіў Папу Льва XIV у Польшчу PAP/Radek Pietruszka

Прэмʼер-міністр Дональд Туск запрасіў Папу Рымскага Льва XIV у Польшчу. Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што сустрэча са Святым Айцом яго ўзрушыла. Дональд Туск таксама перадаў пасланне Папы палякам.

— Святы Айцец таксама перадаў мне вельмі важную думку  важную для ўсіх палякаў, для ўсёй Польшчы. Ён звярнуўся да ўсіх палякаў, каб мы не апускалі галовы, не гублялі надзеі, а, наадварот, будавалі сілы для дабра і абʼядноўваліся вакол добрых спраў. Паводле яго, гэта ўсё яшчэ магчыма, а свет не абавязкова павінен апусціцца ў хаос асабліва, калі добрыя людзі, людзі добрай волі знойдуць адзін аднаго і будуць дзейнічаць разам,  перадаў словы Папы Рымскага прэм’ер.

Дональд Туск паведаміў, што дата візіту Папы ў Польшчу пакуль не вызначаная, але адзначыў, што ён можа адбыцца ў 2028 годзе.

Раней прэзідэнты Анджэй Дуда і Караль Наўроцкі запрасілі Льва XIV у Польшчу. Яны хацелі, каб Папа прыехаў у санктуарый у Гетшвалд (поль. Gietrzwałd) ля Ольштына ў наступным годзе на 150-ю гадавіну зʼяўленняў Дзевы Марыі. Затым запрашэнне аднавіў польскі епіскапат.

Наступным пунктам візіту Дональда Туска ў Італію зʼяўляецца сустрэча з прэмʼер-міністрам краіны Джорджыяй Мелоні.

IAR/аз