Беларуская Служба

Латвія прызнала правал СПА пасля інцыдэнту з дронамі 

09.05.2026 08:44
Цяпер латвійскія вайскоўцы правераць, ці дастаткова эфектыўная абарона на ўсходняй мяжы краіны. 
  ()
Беспілотнік "Шахед" (ілюстрацыя)Anelo/Shutterstock

Латвійская армія прызнала збой у сістэме паветранай абароны пасля інцыдэнту з дронамі, якія заляцелі ў паветраную прастору краіны з боку Расіі. Пра гэта заявіў камандуючы Узброенымі сіламі Латвіі генерал Каспарс Пуданс.

— Нашы радары і датчыкі ўвогуле не зафіксавалі першы беспілотнік, — адзначыў ваенны ў эфіры LTV.

Паводле генерала, падчас нядаўняй украінскай атакі па расійскіх аб’ектах у латвійскую паветраную прастору маглі заляцець як мінімум тры дроны. Два беспілотнікі ўпалі на тэрыторыі Латвіі. Адзін з іх пашкодзіў рэзервуар для захоўвання нафты ў Рэзэкнэ, месца падзення другога пакуль не ўстаноўлена. Трэці дрон змяніў курс і вярнуўся ў бок Расіі.

Цяпер латвійскія вайскоўцы правераць, ці дастаткова эфектыўная абарона на ўсходняй мяжы краіны. МЗС Латвіі ўжо выклікала прадстаўніка расійскай амбасады і ўручыла яму ноту пратэсту.

pap/эж