Беларуская Служба

Папа Рымскі наведае Францыю ўпершыню за 18 гадоў

17.05.2026 13:02
Леў XIV сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам 10 красавіка, амаль праз год пасля абрання пантыфікам.
   XIV
Папа Рымскі Леў XIVPAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

Папа Рымскі Леў XIV здзейсніць апостальскі візіт у Францыю ў верасні — пантыфік наведае гэтую краіну ўпершыню за 18 гадоў, паведамляе Vatican News.

Прэс-служба Святога Прастола паінфармавала, што Леў XIV плануе наведаць Францыю 25-28 верасня.

Гэта будзе першы афіцыйны дзяржаўны візіт Папы ў Францыю з 2008 года, калі ў краіну здзейсніў паездку Бенедыкт XVI, які наведаў Парыж і Лурд.

Паездка ажыццяўляецца па запрашэнні прэзідэнта Францыі, касцельных улад краіны і генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, гаворыцца ў паведамленні.

Падчас візіту Папа наведае, у прыватнасці, штаб-кватэру ЮНЕСКА.

Леў XIV сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам 10 красавіка, амаль праз год пасля абрання пантыфікам.

вс